У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

25 Кст 2017

Некалькі соцень работ паступіла на конкурс па стварэнні талісмана Еўрагульняў-2019

Некалькі соцень работ паступіла на конкурс па стварэнні талісмана Еўрагульняў-2019

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі соцень работ паступіла на конкурс па стварэнні талісмана Еўрагульняў-2019. Аб гэтым паведаміў сёння міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА на тэму "Беларусь рыхтуецца да Еўрагульняў-2019".

У СМІ і сацсетках была праведзена маштабная інфармацыйная кампанія, у якой тлумачылася палажэнне аб конкурсе, умовы і канцэпцыя, якой удзельнікі павінны кіравацца. "Малюнкаў пакуль некалькі соцень. Але эскізы, на мой погляд, не адлюстроўваюць у поўнай меры тыя ідэі, якія закладзены ў палажэнні", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч. Большасць аўтараў работ - гэта школьнікі і вучні ўстаноў з мастацкім ухілам. Эскізы дастойныя з пункту гледжання тэхнікі выканання, але "хацелася б больш крэатыву", адзначыў міністр.

Намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў дадаў, што ў якасці прыза пераможца конкурсу атрымае пакет білетаў на самыя відовішчныя мерапрыемствы Еўрагульняў-2019, уключаючы цырымоніі адкрыцця і закрыцця, камплект экіпіроўкі спартсменаў нацыянальнай зборнай Беларусі і некаторыя іншыя падарункі, уключаючы сам талісман, створаны на аснове эскіза пераможцы. А міністр інфармацыі падкрэсліў, што і сам факт перамогі, адчуванне дачынення да такой значнай спартыўнай падзеі - таксама ўзнагарода.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс