Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

27 Май 2019

Нацыянальны гістарычны музей падрыхтаваў арт-праект "Наш край любімы - Беларусь"

Нацыянальны гістарычны музей падрыхтаваў арт-праект

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставачны арт-праект "Наш край любімы - Беларусь", што ўваходзіць у культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў, адкрыецца 11 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены ўнікальныя прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея: народныя промыслы і рамёствы, прадметы этнаграфіі, творы станковага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выдатных беларускіх мастакоў, якія падкрэсліваюць працяг глыбінных народных традыцый у сучасным мастацтве.

"Кожны музейны прадмет, што дэманструецца на выстаўцы, - носьбіт наныянальных традыцый як неад'емнага кампанента нацыянальнай беларускай культуры. У той час як у знакавых аўтарскіх работах сучасных мастакоў адлюстраваны духоўны свет беларускага народа, яго каштоўнасці і традыцыі, а таксама ўяўленні пра сусвет, занатаваныя ў міфах і легендах, - расказалі ў музеі. - Мы пакажам вынікі творчых пошукаў вядомых майстроў, працуючых у галіне жывапісу, графікі, скульптуры, мастацкага тэкстылю, керамікі і металу. Сярод іх - Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік, Мікалай Кузьміч, Уладзімір Слабодчыкаў, Рыгор Сітніца, Уладзімір Васюк, Ала Непачаловіч, Тамара Васюк, Алена Обадава".

Гарманічнае адзінства ўсіх твораў, якія экспануюцца, сведчыць аб тым, што мастакі не проста выкарыстоўвалі вопыт папярэдніх пакаленняў, але і змаглі праявіць свае магчымасці ў пераўтварэнні старадаўніх дасягненняў у новыя формы сучаснага мастацтва. У творах з арыгінальнымі стылістычнымі распрацоўкамі і наватарскімі тэхналагічнымі прыёмамі прачытваецца цесная сувязь з нацыянальнымі традыцыямі, прадэманстраваны своеасаблівы сінтэз ідэі і матэрыялу.

Выстаўка "Наш край любімы - Беларусь", якая ўваходзіць у праграму Міжнароднага фестывалю мастацтва "Арт-Мінск", будзе працаваць па 7 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі