У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

11 Ліп 2017

НАК Беларусі запрасіў удзельнікаў кангрэса рускай прэсы да асвятлення Еўрагульняў-2019

НАК Беларусі запрасіў удзельнікаў кангрэса рускай прэсы да асвятлення Еўрагульняў-2019

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі запрасіў удзельнікаў ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы да шырокага асвятлення Еўрагульняў-2019, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікам кангрэса сёння ў НАК прэзентавалі ІІ Еўрапейскія гульні, якія ў 2019 годзе пройдуць у Мінску. Гасцям расказалі аб поспехах беларускага спорту, маючых адбыцца Еўрагульнях, прадставілі лагатып і запрасілі шырока асвятліць спартыўны форум, а таксама прыняць удзел у конкурсе па распрацоўцы яго талісмана.

"Еўрагульні ў Беларусі разглядаем як пэўны этап у развіцці спорту ў краіне, - сказаў дырэктар Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў Георгій Катулін. - Прыняўшы ўдзел у многіх Алімпіядах, іншых маштабных турнірах, магу з упэўненасцю сказаць, што поспех Еўрагульняў у Мінску немагчымы без адпаведнага асвятлення з боку СМІ. Перакананы, што многія з удзельнікаў кангрэса рускай прэсы прыедуць да нас у 2019 годзе і дзякуючы рабоце журналістаў аб Еўрагульнях у сталіцы Беларусі падрабязна даведаюцца ва ўсім свеце".

На думку Георгія Катуліна, зручнае геаграфічнае становішча дасць магчымасць таксама прыцягнуць большую колькасць турыстаў з Еўропы, якія наведаюць спаборніцтвы ў сучасных спарткомплексах.

Адказваючы на пытанне журналістаў, калі ж стартуе інфармацыйная і рэкламная кампанія Еўрагульняў-2019, Георгій Катулін расказаў, што пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі будзе створаны дэпартамент па камунікацыях, які зоймецца асвятленнем глабальнай спартыўнай падзеі.

Другія Еўрапейскія гульні пройдуць з 20 па 30 чэрвеня 2019 года. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца на стадыёне "Дынама" 21 чэрвеня.

ХІХ Сусветны кангрэс рускай прэсы праводзіцца ў Мінску з 11 па 15 ліпеня. У рабоце форуму прымаюць удзел прадстаўнікі СМІ з 52 краін. Пленарнае пасяджэнне кангрэса адбудзецца 12 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс