Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

18 Чэр 2019

На ІІ Еўрапейскія гульні акрэдытаваліся больш за 1 тыс. журналістаў

На ІІ Еўрапейскія гульні акрэдытаваліся больш за 1 тыс. журналістаў

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску акрэдытаваліся больш за 1 тыс. журналістаў: каля 400 беларускіх і больш за 600 прадстаўнікоў замежных медыя. Сёння ў прэс-цэнтры алімпійскага стадыёна "Дынама" адбыўся брыфінг па рабоце журналістаў на гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кансультант па арганізацыі работы медыя ІІ Еўрапейскіх гульняў, эксперт кампаніі Synesis Sport Вольга Лаева адзначыла, што на ўсіх 12 спартыўных аб'ектах для журналістаў будзе прадстаўлены адзіны цэнтр сэрвісу: рабочыя і мікст-зоны, трыбуны для прэсы.

Усе вынікі спаборніцтваў будуць прадстаўлены ў рэжыме анлайн на афіцыйным сайце гульняў. Таксама на сайце будзе працаваць раздзел "Медыя", дзе прадстаўнікі прэсы змогуць даведацца пра самыя свежыя навіны са спартыўных арэн, убачыць каментарыі і інтэрв'ю з атлетамі і трэнерамі.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі