Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

27 Jun 2019

Макарчанка і Клімава сталі сярэбранымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на каноэ

Макарчанка і Клімава сталі сярэбранымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на каноэ

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Надзея Макарчанка і Вольга Клімава сталі сярэбранымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перамогу атрымаў дуэт з Венгрыі Віраг Бала / Кінча Такач - 2 мін 11,129 сек. Час беларусак - 2 мін 12,294 сек, трэцяе месца занялі расіянкі Алеся Рамасенка і Ксенія Курач - 2 мін 14,194 сек.

Надзея Макарчанка і Вольга Клімава выступаюць разам на асобных міжнародных спаборніцтвах ужо некалькі гадоў. У 2017 годзе Надзея Макарчанка была ўдастоена прэміі Сусветнай вяслярнай акадэміі World Paddle Awards (WPA) у катэгорыі Sports Junior.

Поспех Надзеі Макарчанка і Вольгі Клімавай на вяслярным канале ў Заслаўі - адзін з самых значных у кар'еры дзяўчат.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі