Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

21 Jun 2019

Лукашэнка: змагацца за тытул самай магутнай дзяржавы трэба толькі праз спорт

Лукашэнка: змагацца за тытул самай магутнай дзяржавы трэба толькі праз спорт

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змагацца за тытул самай магутнай дзяржавы трэба толькі на спартыўных пляцоўках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце разам на карысць чалавецтва перанясём усе сучасныя палітычныя баталіі на спартыўныя пляцоўкі. Давайце толькі так, праз спорт, будзем змагацца за тытул самай магутнай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прадстаўляць сваю краіну на Еўрапейскіх гульнях - вялікі гонар і велізарная адказнасць для кожнага з атлетаў. Іх перамога, падкрэсліў ён, стане нацыянальным здабыткам, асабісты рэкорд - прадметам гонару ўсяго народа.

"А мы ўсе разам, жыхары 50 дзяржаў - удзельніц ІІ Еўрапейскіх гульняў, будзем шчыра захапляцца пераможцамі, радавацца за тых, хто заслужана падымаецца на п'едэстал, віншаваць іх і дзякаваць за эмоцыі, падораныя яркімі выступленнямі. Такія моманты аб'ядноўваюць народы, а значыць, вялікая алімпійская місія прадастаўляць арэну для мірнага сумленнага саперніцтва атлетаў і дзяржаў заўсёды будзе актуальнай і запатрабаванай", - упэўнены Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі