Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

28 Врс 2018

Лукашэнка запрасіў удзельнікаў саміту Садружнасці наведаць II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

Лукашэнка запрасіў удзельнікаў саміту Садружнасці наведаць II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

28 верасня, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ запрасіў замежных лідараў наведаць II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што правядзенне такога грандыёзнага спартыўнага мерапрыемства - гэта вялікі гонар для Беларусі. "Вы ведаеце, што ў нашай краіне актыўна падтрымліваецца і прапагандуецца развіццё спорту. Мы перакананы, што ён з'яўляецца інструментам умацавання даверу і ўзаемаразумення паміж народамі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў удзельнікаў саміту прыняць удзел ва ўрачыстых цырымоніях адкрыцця і закрыцця гульняў і выказаў надзею, што ім удасца наведаць і самі спаборніцтвы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі