Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Чэр 2019

Лукашэнка: быць ля вытокаў стварэння Еўрапейскіх гульняў - гонар для Беларусі

Лукашэнка: быць ля вытокаў стварэння Еўрапейскіх гульняў - гонар для Беларусі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Быць ля вытокаў стварэння Еўрапейскіх гульняў - гонар для Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вось і надышоў час яркіх перамог. На гасціннай беларускай зямлі мы адкрываем ІІ Еўрапейскія гульні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы вітаў удзельнікаў спаборніцтваў, гасцей Мінска і ўсіх, хто сочыць за адкрыццём спаборніцтваў, адзначыўшы, што гісторыя Еўрапейскіх гульняў яшчэ толькі пачынаецца.

"І мы рады, што Беларусі выпаў гонар быць ля вытокаў стварэння гэтага грандыёзнага праекта. Мы шчаслівы, што ёсць магчымасць пазнаёміць вас, нашых гасцей, з сапраўднай Беларуссю - прыгожай, гасціннай і ўтульнай. Вы пераканаецеся, што тут жывуць самыя шчырыя і добрыя людзі, што наша дружалюбнасць - не проста ветлівасць, а рыса характару, стан душы. Вы ўбачыце, што талерантнасць і адносіны, пабудаваныя на ўзаемным даверы і павазе, - гэта спосаб жыцця беларусаў. І мы дорым усё гэта вам!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

У бліжэйшыя 10 дзён, дадаў ён, спартсменам і балельшчыкам давядзецца акунуцца ў атмасферу незвычайнага запалу пачуццяў, убачыць захапляючую барацьбу за медалі і пуцёўкі на Алімпійскія гульні, стаць сведкамі неверагодных дасягненняў і нараджэння новых зорак сусветнага спорту.

Выступленне Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў

Дарагія сябры!

Вось і надышоў час яркіх перамог. На гасціннай беларускай зямлі мы адкрываем ІІ Еўрапейскія гульні.

Вітаю ўдзельнікаў спаборніцтваў, гасцей Мінска, усіх, хто сочыць за адкрыццём гульняў каля экранаў тэлевізараў і ў сетцы Інтэрнэт, хто знаходзіцца ў самым цэнтры падзеі - тут, на нашым легендарным стадыёне "Дынама".

Сёння мы запалім Полымя міру - сімвал Еўрапейскіх гульняў, гісторыя якіх яшчэ толькі пачынаецца. І мы рады, што Беларусі выпаў гонар быць ля вытокаў стварэння гэтага грандыёзнага праекта.

Мы шчаслівы, што ёсць магчымасць пазнаёміць вас, нашых гасцей, з сапраўднай Беларуссю - прыгожай, гасціннай і ўтульнай.

Вы пераканаецеся, што тут жывуць самыя шчырыя і добрыя людзі, што наша дружалюбнасць - гэта не проста ветлівасць, а рыса характару, стан нашай душы.

Вы ўбачыце, што талерантнасць і адносіны, пабудаваныя на ўзаемным даверы і павазе, - гэта спосаб жыцця беларусаў.

І мы дорым усё гэта вам!

У бліжэйшыя 10 дзён усім нам давядзецца акунуцца ў атмасферу незвычайнага запалу пачуццяў, убачыць захапляючую барацьбу лепшых атлетаў за медалі і пуцёўкі на Алімпійскія гульні, стаць сведкамі неверагодных дасягненняў і нараджэння новых зорак сусветнага спорту.

Хацеў бы асобна звярнуцца да ўдзельнікаў спаборніцтваў. Прадстаўляць сваю краіну на гэтых гульнях - вялікі гонар і велізарная адказнасць для кожнага з вас. Ваша перамога стане нацыянальным здабыткам, асабісты рэкорд - прадметам гонару ўсяго народа.

А мы ўсе разам, жыхары 50 дзяржаў - удзельніц ІІ Еўрапейскіх гульняў, будзем шчыра захапляцца пераможцамі, радавацца за тых, хто заслужана падымаецца на п'едэстал, віншаваць іх і дзякаваць за эмоцыі, падораныя яркімі выступленнямі. Такімі эмоцыямі, якія нам сёння падарылі ў дзень адкрыцця гэтых гульняў. І я не магу не падзякаваць усім тым, хто сёння ў гэты позні вечар радаваў нас - беларусаў, гасцей Мінска, тыя мільёны людзей, якія глядзяць нас па тэлевізары, у сетцы Інтэрнэт. Я дзякую персанальна Ігару Крутому і яго камандзе за тое, што яны рызыкнулі на такое дзейства і стварылі яго.

Такія моманты аб'ядноўваюць народы. А значыць, вялікая алімпійская місія прадастаўляць арэну для мірнага сумленнага саперніцтва атлетаў і дзяржаў заўсёды будзе актуальнай і запатрабаванай.

Давайце разам на карысць чалавецтва перанясём усе сучасныя палітычныя баталіі на спартыўныя пляцоўкі. Давайце толькі так, праз спорт, будзем змагацца за тытул самай магутнай дзяржавы.

Усім атлетам жадаю паспяховых выступленняў, трэнерам - вытрымкі і цярплівасці, балельшчыкам - яркіх уражанняў.

Няхай агонь, як і нацыянальны беларускі сімвал - "папараць-кветка", сагрэе нашы сэрцы святлом дабра, натхніць на высакародныя здзяйсненні ў імя міру на Зямлі.

Аб'яўляю ІІ Еўрапейскія гульні адкрытымі!

У добры шлях!

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі