Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

24 Apr 2019

Лёгкаатлеты з 24 краін разыграюць 10 камплектаў узнагарод II Еўрапейскіх гульняў

Лёгкаатлеты з 24 краін разыграюць 10 камплектаў узнагарод II Еўрапейскіх гульняў

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны канчатковы склад каманд, якія пазмагаюцца за ўзнагароды спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў па лёгкай атлетыцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі гульняў.

У стартах, якія пройдуць на нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", прымуць удзел каманды 24 краін: Беларусь, Балгарыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Іспанія, Эстонія, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Партугалія, Румынія, Расія (спартсмены, якія атрымалі дазвол ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый), Славенія, Швейцарыя, Славакія, Турцыя, Украіна. Агульная колькасць спартсменаў - 504.

Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў пройдуць у новым фармаце - "Дынамічная новая лёгкая атлетыка" (Dynamic New Athletics - DNA). Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя зацвердзіла праграму турніру, у якую ўвайшлі 9 відаў (індывідуальных і эстафет). Акрамя таго, яшчэ адзін, дзясяты камплект узнагарод будзе ўручаны лепшым зборным у камандным заліку.

Фармат спаборніцтваў DNA прадугледжвае правядзенне матчаў паміж змешанымі камандамі, дзе ўсе зборныя будуць размеркаваны па групах, пачынаючы з кваліфікацыйнага раўнду. У кожным матчы прадугледжаны спаборніцтвы ў наступных дзевяці відах:

1. Бег 100 м (жанчыны).
2. Бег 100 м (мужчыны).
3. Бег 100 м з бар'ерамі (жанчыны).
4. Бег 110 м з бар'ерамі (мужчыны).
5. Кіданне кап'я (жанчыны).
6. Скачкі ў даўжыню (жанчыны).
7. Скачкі ў вышыню (мужчыны).
8. Эстафетны бег 4x400 м (2 жанчыны, 2 мужчыны).
9. Змешаны эстафетны бег у выглядзе гонкі праследавання (2 жанчыны, 2 мужчыны).

Пераможцы і прызёры індывідуальных відаў і эстафет будуць вызначаны на падставе рэзультатаў першага спаборніцкага дня (23 чэрвеня), калі адбудзецца кваліфікацыйны раўнд. Узнагароджанне лепшых у дзевяці відах намечана на 24 чэрвеня. Чвэрцьфіналы адбудуцца 25 чэрвеня, паўфіналы - 26 чэрвеня. Фінал, па выніках якога будзе ўручаны дзясяты камплект узнагарод, - 28 чэрвеня.

Прынцып камандных спаборніцтваў і налічэння ў іх ачкоў застаўся ранейшым. Спартсмены, якія будуць мацнейшымі ў кожным відзе праграмы, будуць атрымліваць па 12 ачкоў (у залік сваёй зборнай). Хто зойме другія месцы атрымаюць па 10 ачкоў (і далей кожнае наступнае месца - змяншэнне на 2 балы). Лепшая каманда вызначыцца па колькасці набраных балаў.

Такім чынам, пасля зацвярджэння праграмы лёгкаатлетычных спаборніцтваў да 200 павялічылася агульная колькасць камплектаў узнагарод, якія будуць разыграны ў час II Еўрапейскіх гульняў, а ўдзел у форуме прымуць амаль 4 тыс. атлетаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі