Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

26 Лют 2019

Кітай поўнасцю падтрымлівае намаганні Беларусі па далучэнні да СГА

Кітай поўнасцю падтрымлівае намаганні Беларусі па далучэнні да СГА
Фота МЗС

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны Пекін поўнасцю падрымлівае намаганні Беларусі па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Кітая пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі Чжан Сянчэнь на сустрэчы 25 лютага ў Жэневе з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Прадстаўнік Кітая пры СГА Чжан Сянчэнь запэўніў у поўнай падтрымцы афіцыйным Пекінам намаганняў Беларусі па далучэнні да СГА", - адзначылі ў МЗС. Чжан Сянчэнь падзяліўся бачаннем Кітая адносна актуальных працэсаў рэфармавання арганізацыі. Ён выказаў упэўненасць, што, прайшоўшы праз іх, СГА цалкам захавае сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць як у частцы рэгулявання міжнародных гандлёвых адносін, так і ў тым, што датычыцца механізмаў абароны інтарэсаў дзяржаў-членаў.

Сустрэча ў Жэневе праходзіла ў трохбаковым фармаце. На ёй таксама прысутнічаў намеснік генеральнага дырэктара СГА І Сяачжун. Ён запэўніў, што сакратарыят прадоўжыць аказваць Беларусі дзейсную падтрымку па пабудове нацыянальнага патэнцыялу для перспектыўнай работы з арганізацыяй. У першую чаргу падтрымка будзе праяўляцца ў навучанні спецыялістаў з Беларусі. Паводле даных СГА, у 2017 годзе ў розных курсах і семінарах арганізацыі прынялі ўдзел 38 беларускіх экспертаў, а ў 2018 годзе - ужо 83.

"Андрэй Дапкюнас падзякаваў субяседнікам за падтрымку і выказаў упэўненасць, што ва ўмовах дэградацыі сістэмы міжнароднага права ў сферах міру і бяспекі захаванне эфектыўнага міжнароднага рэгулявання эканамічнага фундаменту з'яўляецца жыццёва важным для ўсёй міжнароднай супольнасці як у асобе дзяржаўных устаноў, так і для прыватнага бізнесу", - падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі