У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

12 Ліп 2018

Катулін: шэфы місій каманд пазітыўна ацанілі ход падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў

Катулін: шэфы місій каманд пазітыўна ацанілі ход падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэфы місій каманд пазітыўна ацанілі ход падрыхтоўкі да II Еўрапейкіх гульняў. Аб гэтым расказаў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар фонду "Дырэкцыя   II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік фонду адзначыў, што на бягучым тыдні адбылося некалькі мерапрыемстваў акрамя сустрэч з шэфамі місій: брыфінгі з прадстаўнікамі прэс-службаў, дыпламатычным корпусам. "Гэта важны тыдзень у падрыхтоўцы да спартыўнага форуму 2019 года. Вядома, не абышлося без пытанняў, але сур'ёзных праблем пры падрыхтоўцы да спаборніцтваў менш як за год не ўзнікае. Госці далі пазітыўныя ацэнкі. Разам з прадстаўнікамі ЕАК мы аб'яднаны адной мэтай - зрабіць маючыя адбыцца Еўрапейскія гульні аднымі з лепшых", - адзначыў Георгій Катулін.

На думку выканаўчага дырэктара Еўрапейскіх гульняў Саймана Клега, шэфы місій, прадстаўнікі прэс-службаў НАКаў пераканаліся ў добрых умовах, створаных у Мінску для правядзення Еўрапейскіх гульняў. "Прадстаўнікі каманд цяпер маюць поўную інфармацыю, як усё арганізавана ў сталіцы Беларусі, і ў сябе дома яны змогуць расказаць пра высокую ступень гатоўнасці Мінска", - падкрэсліў ён.

Галоўны эксперт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) па спорце Макіс Асімакопулас на сустрэчы з журналістамі закрануў спартыўную частку, нагадаўшы, што 10 з 15 відаў спорту будуць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіа, спаборніцтвы ў чатырох відах спорту (бадмінтон, бокс, веславанне на байдарках, дзюдо) будуць мець статус чэмпіянатаў Еўропы. "У час візіту шэфы місій падкрэслілі важнасць таго, што многія спартыўныя аб'екты, якія будуць задзейнічаны ў чэрвені 2019 года, ужо выкарыстоўваюцца для правядзення розных турніраў. Не сумняваюся, гульні ў Мінску пройдуць на высокім узроўні", - сказаў ён.

У Мінску завяршыўся візіт шэфаў місій каманд, якія прымуць удзел у II Еўрапейскіх гульнях у 2019 годзе. На працягу трох дзён прадстаўнікі 49 зборных пазнаёміліся са спартыўнымі аб'ектамі, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні спартыўнага форуму, умовамі трэніроўкі, месцамі пражывання, арганізацыяй транспартнай сістэмы ў час спаборніцтваў.

Таксама адбыўся семінар для прадстаўнікоў прэс-службаў Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і вядучых сродкаў масавай інфармацыі Еўропы. Удзельнікамі сталі амаль 30 спецыялістаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Кіпра, Латвіі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Чэхіі, Украіны, Эстоніі і іншых краін. Вядучыя сусветныя СМІ прадстаўляюць журналісты расійскага інфармацыйнага агенцтва ТАСС і французскага France-Presse, брытанскіх медыяхолдынгаў BBC і Reuters, інтэрнэт-выдання, прысвечанага бізнесу і палітыцы алімпійскага руху, Around the Rings, камунікацыйнага агенцтва Mitchell Communications Agency.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс