У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

29 Сак 2018

Катулін: дэлегаты НАКаў высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі Мінска да II Еўрапейскіх гульняў

Катулін: дэлегаты НАКаў высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі Мінска да II Еўрапейскіх гульняў

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегаты Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі Мінска да буйнога спартыўнага форуму 2019 года. Аб гэтым расказаў сёння журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, падводзячы вынікі двухдзённага візіту прадстаўнікоў еўрапейскіх НАКаў у сталіцу Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Госці засталіся задаволенымі спартыўнай інфраструктурай беларускай сталіцы і ўражаны аб'ёмамі праведзенай работы. "Эксперты падкрэслілі значны прагрэс за апошні год у падрыхтоўцы аргкамітэтам маючых адбыцца Гульняў. Меркаванне гэтых людзей для супрацоўнікаў фонду вельмі каштоўнае, паколькі менавіта яны дакладна разумеюць, у якіх умовах павінны пражываць і спаборнічаць атлеты", - расказаў Георгій Катулін.

Дырэктар фонду адзначыў, што неабходна зрабіць яшчэ многае. Напрыклад, выбудаваць работу транспартнай сістэмы ў час II Еўрапейскіх гульняў. "У чэрвені 2019 года пры правядзенні Гульняў будзе задзейнічана больш за 150 аўтобусаў, каля 300 аўтамабіляў. У такім шчыльным графіку затрымак транспарту быць не павінна. Таксама неабходна правесці касметычны рамонт у вёсцы атлетаў, устараніць нязначныя недахопы, сур'ёзна кантраляваць харчаванне, якое павінна адпавядаць еўрапейскім стандартам", - падкрэсліў ён.

Спартыўны кансультант Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Макіс Асімакопулас засяродзіў увагу на тым, што за час, які застаўся да старту II Еўрапейскіх гульняў, неабходна правільна выкарыстоўваць чалавечы рэсурс. "Цяпер у фондзе Гульняў усё больш персаналу, які добра выконвае свае функцыі, іх веды і навыкі трэба ўмела выкарыстоўваць пры арганізацыі маштабнага спартыўнага мерапрыемства. Дэлегаты еўрапейскіх НАКаў задаволены візітам. Парадавала вёска для атлетаў: удала размешчана, усё кампактна. Ніякіх значных заўваг аргкамітэту госці не выказалі", - адзначыў Макіс Асімакопулас.

"У Бухарэст вярнуся з вычарпальнай інфармацыяй наконт таго, як ідзе падрыхтоўка да спартыўнага форуму 2019 года ў сталіцы Беларусі. Нам удалося наведаць многія аб'екты, не хацелася б выдзяляць нейкі адзін, паколькі кожны комплекс гатовы прыняць спаборніцтвы ўжо ў бліжэйшы час. Упэўнены, нашым атлетам будзе камфортна спаборнічаць тут у чэрвені 2019 года", - адзначыў намеснік генеральнага сакратара НАК Румыніі Фларын Мішкэ.

Парадавала гасцей і мноства білбордаў з рэкламай маючай адбыцца буйной спартыўнай падзеі на вуліцах Мінска.

Візіт прадстаўнікоў НАКаў - першы з трох запланаваных у ходзе падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Прадстаўнікі краін-удзельніц змогуць азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі таксама ў ліпені і снежні бягучага года.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол. Атлеты разыграюць 206 камплектаў медалёў у 23 спартыўных дысцыплінах. Спаборніцтвы пройдуць на 12 спартыўных пляцоўках.

На Гульні плануецца прыбыццё каля 4 тыс. спартсменаў, 2 тыс. трэнераў і іншых прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Акрамя таго, у Беларусь прыедуць прыкладна 650 міжнародных і 410 нацыянальных спартыўных суддзяў, амаль 1 тыс. замежных прадстаўнікоў СМІ, кіраўнікі еўрапейскіх спартыўных федэрацый і ведамстваў, прадстаўнікі штаб-кватэры ЕАК, кіраўнікі еўрапейскіх НАКаў, а таксама высокія службовыя асобы шэрага дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс