Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Чэр 2019

Кап'якідальніца Таццяна Халадовіч перамагла на II Еўрапейскіх гульнях

Кап'якідальніца Таццяна Халадовіч перамагла на II Еўрапейскіх гульнях

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лёгкаатлетка Таццяна Халадовіч перамагла ў кіданні кап'я на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваёй лепшай спробе яна адправіла снарад на 64 м 37 см.

Лукашэнка павіншаваў лёгкаатлетку Таццяну Халадовіч з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Таццяну Халадовіч з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў у асабістым заліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спартсменка змагла праявіць свае лепшыя чэмпіёнскія якасці. "Гэта была яркая валявая перамога. Малайчына! - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы разлічваем на цябе як на аднаго з ключавых членаў нашай каманды, здольных забяспечыць рэзультат і павесці іншых за сабой".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Таццяне Халадовіч моцнага здароўя, веры ў сябе і ўдачы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі