Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

2 Ліп 2019

II Еўрапейскія гульні выклікалі пачуццё гонару за сваю краіну - Домрачава

II Еўрапейскія гульні выклікалі пачуццё гонару за сваю краіну - Домрачава

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні выклікалі пачуццё гонару за сваю краіну, за Беларусь. Такое меркаванне сёння выказала журналістам пасля ўскладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой" у рамках акцыі "Беларусь памятае. Помнім кожнага" чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"II Еўрапейскія гульні выклікалі гонар за тое, што Мінск справіўся з правядзеннем такога грандыёзнага турніру, прытым спаборніцтвы прайшлі на выдатным узроўні. Вельмі здорава, што гульні прыехалі да нас, у Беларусь. Я рада, што мне ўдалося стаць часцінкай мультыспартыўнага форуму. Момант, калі я запаліла агонь II Еўрапейскіх гульняў, застанецца са мной на ўсё жыццё", - падзялілася Дар'я Домрачава.

На мультыспартыўным форуме, які прайшоў у Мінску з 21 па 30 чэрвеня, разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Беларускія атлеты занялі другое месца ў медальным заліку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі