Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

12 Сак 2019

II Еўрапейскія гульні ў красавіку прэзентуюць у штаб-кватэры ААН

II Еўрапейскія гульні ў красавіку прэзентуюць у штаб-кватэры ААН

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя ў пачатку красавіка наведае штаб-кватэру ААН, дзе адбудзецца прэзентацыя маючай адбыцца знакавай спартыўнай падзеі, паведаміў сёння журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін у прэс-цэнтры БЕЛТА ў час цырымоніі падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж фондам і ЮНЭЙДС.

Праграма візіту ўключае адкрыццё тэматычнай фотавыставы, дзе будуць прадстаўлены дасягненні і гучныя перамогі беларускіх спартсменаў, інфармацыя аб гульнях. Будуць прадэманстраваны прэзентацыйныя фільмы, сувенірная прадукцыя, адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі ААН, цырымонія прысваення статусу зорнага пасла гульняў. "Акрамя таго, раскажам аб праграмах ААН, што рэалізуюцца ў краіне ў сувязі з II Еўрапейскімі гульнямі", - адзначыў Георгій Катулін.

Ён нагадаў, што ў фондзе распрацавана вялікая праграма па папулярызацыі гульняў, якая ўключае не толькі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, але і ўзаемадзеянне з медыяпартнёрамі, правядзенне флэш-мобаў, прэзентацый. Бліжэйшая акцыя адбудзецца 6 красавіка ў час святкавання Дня фізічнай культуры і спорту пад эгідай ААН.

"Адзін з напрамкаў нашай работы - максімальнае прыцягненне дзяцей да заняткаў спортам, стварэнне для гэтага неабходных умоў. Таксама рэалізавалі праграму падрыхтоўкі валанцёраў (іх агульная колькасць перасягне 8 тыс. чалавек). Нацэлены правесці гульні на вельмі высокім узроўні, паказаць нашу гасціннасць, якой славіцца Беларусь, каб кожны ўдзельнік вярнуўся дадому выключна з пазітыўнымі эмоцыямі, запрасіў сваіх блізкіх і сяброў наведаць краіну", - адзначыў Георгій Катулін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі