Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

18 Крс 2019

Фігурыст Аляксей Ягудзін стаў зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў

Фігурыст Аляксей Ягудзін стаў зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён па фігурным катанні расіянін Аляксей Ягудзін папоўніў каманду зорных паслоў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі.

Сертыфікат быў уручаны сёння ў канферэнц-зале Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Таксама знакаміты спартсмен назначаны паслом ЮНЭЙДС для II Еўрапейскіх гульняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі, рэгіянальны дырэктар ЮНЭЙДС для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Віней Салдана.

Інфармацыйны праект "Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" рэалізуецца з мэтай папулярызацыі і фарміравання станоўчага іміджу маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму ў Беларусі і за яе межамі, прыцягнення грамадскай увагі да яго ідэй, стымулявання цікавасці жыхароў краіны і сусветнай грамадскасці да гэтай падзеі, а таксама для папулярызацыі ўключаных у праграму Гульняў відаў спорту.

У ліку зорных паслоў выдатныя асобы са свету спорту, мастацтва і культуры Беларусі і замежных краін. Першым уладальнікам высокага тытула стала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава. У камандзе зорных паслоў вядомыя цыркавыя дрэсіроўшчыкі народныя артысты Расіі Аскольд і Эдгард Запашныя; алімпійскі чэмпіён 2008 года па веславанні на байдарках і каноэ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Багдановіч; лёгкаатлетка чэмпіёнка Еўропы 2018 года ў бегу на марафонскай дыстанцыі Вольга Мазуронак; трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь; блогер і тэлевядучая Ганна Бонд; беларускі піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер.

Яшчэ адзін сертыфікат быў уручаны прадстаўніку Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь доктару Рашэду Мустафе Сарвару, які выступае ў гэтай ролі ад імя міжнароднай арганізацыі. Ганаровае званне зорнага пасла Гульняў таксама прысвоена ўкраінскай спявачцы Ані Лорак, алімпійскаму чэмпіёну па фехтаванні Аляксандру Раманькову і пераможцы нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2018" уладальніцы тытула "Міс свету Еўропа" Марыі Васілевіч, эстраднаму выканаўцу, кампазітару Руслану Аляхно.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс