Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

18 Jun 2019

Эстафета "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў прыбыла на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску

Эстафета

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эстафета "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў прыбыла на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эстафета сёння пачалася каля Нацыянальнай бібліятэкі, старт ёй дала алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана па біятлоне Надзея Скардзіна. Факел па праспекце Незалежнасці пранеслі таксама шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў, выканаўчы дырэктар Еўрапейскіх гульняў Сайман Клег, артысты Аляксей Хлястоў і Іна Афанасьева, алімпійскія чэмпіёнкі па фрыстайле Ала Цупер і Ганна Гуськова, касманаўт Алег Навіцкі, кампазітар Эдуард Ханок, народныя артысты Расіі дрэсіроўшчыкі Аскольд і Эдгар Запашныя, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў.

"Полымя міру" на Кастрычніцкую плошчу прынёс музыкант Віталь Артыст.

Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Пятруша ва ўрачыстай прамове адзначыў важнасць мультыспартыўнага форуму. "Гульні з'яўляюцца знакавай падзеяй для кожнага жыхара нашай краіны і ўсіх тых, хто жыве спортам, імкнецца перамагаць і быць здаровым. Вялікі гонар вітаць сімвал гульняў - "Полымя міру" ў Мінску. Гэта агонь, які здольны сагрэць сэрцы мільёнаў людзей", - сказаў ён.

Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел старшыня каардынацыйнай камісіі ЕАК па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў Спірас Капралас.

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прадоўжыцца ў Мінску 19 чэрвеня. "Полымя міру" пабывае на Мінскім заводзе колавых цягачоў, Мінскім аўтамабільным і трактарным заводах, у Парку высокіх тэхналогій, а 20 чэрвеня - у Батанічным садзе, каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены на мінскім стадыёне "Дынама" 21 чэрвеня ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця мультыспартыўнага форуму. Усяго ў гульнях прымуць удзел больш за 4 тыс. атлетаў. Спаборніцтвы пройдуць на 12 спартыўных аб'ектах Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі