Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Jun 2019

Эльвіра Герман заваявала золата ў бегу на 100 м з бар'ерамі на II Еўрапейскіх гульнях

Эльвіра Герман заваявала золата ў бегу на 100 м з бар'ерамі на II Еўрапейскіх гульнях

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Эльвіра Герман заваявала золата ў бегу на 100 м з бар'ерамі на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім забегу, які адбыўся сёння ў трэцяй групе, Эльвіра Герман паказала рэзультат 12,89 сек. Другое месца заняла ўкраінка Ганна Платыцына - 13,14 сек., а трэцяе месца ў Грэты Керэкеш з Венгрыі - 13,16 сек.

Прызёры прынеслі важныя ачкі ў скарбонку сваіх зборных у камандным турніры, па выніках якога будуць таксама ўручаны ўзнагароды 28 чэрвеня.

Лукашэнка павіншаваў Эльвіру Герман з золатам II Еўрапейскіх гульняў у бегу на 100 м з бар'ерамі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіру Герман з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў у бегу на 100 м з бар'ерамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты ўпісала сваё імя ў гісторыю Еўрапейскіх гульняў, упэўнена заваяваўшы на родным "Дынама" залаты медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Выдатная форма і ідэальная тэхнічная падрыхтоўка дазволілі табе паказаць секунды сусветнага ўзроўню. Віншую з гэтым поспехам!"

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эльвіры Герман моцнага здароўя і шмат яркіх перамог на славу беларускага спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі