У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Врс 2017

ЕАК: Беларусь узяла добры старт у арганізацыі Еўрагульняў-2019

ЕАК: Беларусь узяла добры старт у арганізацыі Еўрагульняў-2019

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь узяла добры старт у арганізацыі Еўрагульняў-2019. Такое меркаванне Каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) агучыў журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску завяршыла сваю работу Каардынацыйная камісія ЕАК. Паводле слоў Георгія Катуліна, госці задаволены спартыўнай інфраструктурай Мінска. "ЕАК упэўнены ў добрай арганізацыі маючага адбыцца спартыўнага форуму. На працягу двух дзён працавалі эксперты па напрамках, у іх таксама не ўзнікла сур'ёзных пытанняў. На сённяшнім падагульняючым пасяджэнні старшыня камісіі Спірас Капралас адзначыў, што Беларусь узяла добры старт у арганізацыі Еўрагульняў, але важна ўтрымаць гэты тэмп", - расказаў Георгій Катулін.

Каардынацыйная камісія ЕАК засяродзіла ўвагу на стане Студэнцкай вёскі, якая прыме спартсменаў менш як праз два гады. Георгій Катулін заўважыў, што ў параўнанні з ранейшым візітам камісіі ў маі ўсе патрабаванні і стандарты выкананы, усе сумненні адносна камфортнага пражывання былі развеяны. "Адзінае, ЕАК настойвае, каб Wi-Fi злучэнне пакрывала як мага большую плошчу. Плюс харчаванне. Не думаю, што гэта складанае пытанне для арганізатараў", - падкрэсліў ён.

Усё больш актыўна выбудоўвае сваю работу дырэкцыя Еўрагульняў. Як адзначыў кіраўнік гэтай арганізацыі, бліжэй да старту Еўрагульняў колькасць супрацоўнікаў будзе павялічвацца. "У Баку каля 1 тыс. замежных экспертаў дапамагалі ў арганізацыі форуму. Беларусь плануе задзейнічаць максімальную колькасць айчынных спецыялістаў, з прыцягненнем замежных экспертаў, каб Еўрагульні сталі добрай школай для нашых спартыўных менеджараў, якія маглі б і далей праводзіць іншыя вялікія мерапрыемствы на самым высокім узроўні", - расказаў Георгій Катулін.

Права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якое адбылося ў кастрычніку 2016-га ў Мінску. Адкрыццё спартыўнага форуму адбудзецца 21 чэрвеня 2019 года на стадыёне "Дынама".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс