Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

20 Крс 2018

Дызайн медалёў II Еўрапейскіх гульняў абмеркаваў аргкамітэт

Дызайн медалёў II Еўрапейскіх гульняў абмеркаваў аргкамітэт

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дызайн медалёў, дыпломаў і п'едэсталаў II Еўрапейскіх гульняў абмяркоўваўся на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гульняў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Разгледжаны пытанні арганізацыі харчавання ўдзельнікаў гульняў, сертыфікацыі патэнцыяльных пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання.

Заслухана справаздача падкамітэта па пытаннях медыцынскага забеспячэння.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту. Атлеты разыграюць 206 камплектаў медалёў у 23 дысцыплінах. Спаборніцтвы будуць арганізаваны на 12 спартыўных пляцоўках.

На гульні плануецца прыбыццё амаль 4 тыс. спартсменаў, 2 тыс. трэнераў і іншых прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Акрамя таго, у Беларусь прыедуць прыкладна 650 міжнародных і 410 нацыянальных спартыўных суддзяў, каля 1 тыс. замежных прадстаўнікоў СМІ, кіраўнікі еўрапейскіх спартыўных федэрацый і ведамстваў, прадстаўнікі штаб-кватэры ЕАК, кіраўнікі еўрапейскіх НАК, а таксама высокія службовыя асобы шэрага дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі