У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

21 Врс 2017

Чэмпіянат Еўропы па дзюдо будзе ўключаны ў праграму Еўрагульняў-2019

Чэмпіянат Еўропы па дзюдо будзе ўключаны ў праграму Еўрагульняў-2019

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па дзюдо будзе ўключаны ў праграму Еўрагульняў-2019. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэзідэнт Еўрапейскага саюза дзюдо (EJU) Сяргей Салавейчык.

Сталіца Беларусі кожны год праводзіць два буйныя мерапрыемствы па дзюдо: міжнародны турнір European Open і міжнародны трэніровачны лагер, які апошні раз сабраў у алімпійскім спарткомплексе "Стайкі" больш за 800 удзельнікаў.

"Мінск добра знаёмы дзюдаістам з іншых краін, тут адбылося ўжо шмат міжнародных турніраў. Калі стала вядома аб месцы правядзення ІІ Еўрагульняў, саюз дзюдо папрасіў у кіраўніка Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янеза Качыянчыча выдзеліць у Мінску лепшую пляцоўку. Нам прапанавалі "Чыжоўка-Арэну". Гэта сапраўды адзін з лепшых спарткомплексаў не толькі ў Беларусі, даволі ўмяшчальны. Мы поўнасцю задаволены ўмовамі, у якіх пройдзе турнір. У Мінск у 2019 годзе плануюць прыехаць дзюдаісты 45-48 краін, дэлегацыя ў нашым відзе спорту будзе адной з самых шматлікіх, "Чыжоўка-Арэна" здольна ўмясціць усіх", - падкрэсліў Сяргей Салавейчык.

Ён таксама расказаў, што ўсе набраныя на Еўрагульнях 2019 года ачкі пойдуць у рэйтынг атлетаў, які дае магчымасць адабрацца на Алімпіяду ў Токіа.

На II Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў Мінску, некалькі відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Ліцэнзіі плануецца разыграць у бадмінтоне, боксе, веласіпедным спорце, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, кулявой і стэндавай стральбе, настольным тэнісе.

Спаборніцтвы II Еўрагульняў пройдуць у спарткомплексе "Мінск-Арэна" (акрабатыка, аэробіка, веласпорт - трэк, спартыўная і мастацкая гімнастыка, скачкі на батуце), на стадыёне "Дынама" (лёгкая атлетыка, цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў), у "Чыжоўка-Арэне" (дзюдо, каратэ), у Палацы спорту (самба, грэка-рымская, вольная, жаночая барацьба), на вяслярным канале ў Заслаўі (веславанне на байдарках і каноэ), у Палацы тэніса (настольны тэніс), у спарткомплексе "Уручча" (бокс), спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club (бадмінтон), спартыўна-стралковым комплексе імя маршала С.Цімашэнкі (кулявая стральба), у САК "Алімпійскі" (пляжны футбол, стральба з лука), у спартыўна-стралковым комплексе Sporting Club (стэндавая стральба). Palova Arena каля Палаца спорту прыме спаборніцтвы па баскетболе 3x3.

Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. Афіцыйным дэвізам II Еўрагульняў будзе выказванне Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"). Таксама будзе руская варыяцыя лозунга - "Время ярких побед" і беларуская - "Час яскравых перамог". Цяпер у Беларусі аб'яўлены адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана Еўрагульняў-2019. Прыняць у ім удзел можа любы жадаючы. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, выяву і імя. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You. Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс