Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

19 Mar 2019

Больш за 3 тыс. білетаў на II Еўрапейскія гульні рэалізуюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі

Больш за 3 тыс. білетаў на II Еўрапейскія гульні рэалізуюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3 тыс. білетаў на II Еўрапейскія гульні будзе рэалізавана людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Аб гэтым сёння расказала журналістам у Нацыянальным прэс-цэнтры вядучы спецыяліст аддзела па рабоце са спонсарамі і білетнай праграме ўпраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Алена Сацюк, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Усяго будзе рэалізавана больш за 3 тыс. білетаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Цана на іх складзе 10 працэнтаў ад агульнага кошту квіткоў. Гэта дасць магчымасць зменшыць колькасць забраніраваных, але не выкупленых месцаў. Каб пазбегнуць спекуляцый пры продажы білетаў, распрацавана двухступеньчатая сістэма рэгістрацыі. Трэба запоўніць анкету, на працягу 48 гадзін пасля гэтага з пакупніком звяжуцца работнікі, якія дамовяцца, як больш зручна перадаць гэтыя білеты балельшчыку", - расказала Алена Сацюк.

На спартыўных аб'ектах II Еўрапейскіх гульняў прадугледжаны спецыяльныя месцы для інвалідаў-калясачнікаў, людзей з аслабленым зрокам і парушэннем апорна-рухальнага апарату, якія дадуць магчымасць камфортна назіраць за спартыўнымі баталіямі.

У праграме II Еўрапейскіх гульняў будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту, прычым у васьмі з іх спаборніцтвы стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа (Японія). На мультыспартыўным форуме ў Мінску спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у статусе чэмпіянатаў Еўропы. Усяго будзе задзейнічана 12 спартыўных аб'ектаў, уключаючы буйнейшыя - нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", Палац спорту. Больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі