У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

17 Чэр 2019

Больш за 1,1 тыс. замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбылі ў Беларусь

Больш за 1,1 тыс. замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбылі ў Беларусь

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,1 тыс. замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбылі ў Беларусь, больш за ўсё гасцей прыехала з Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"На сёння па білетах на спартыўныя мерапрыемствы Гульняў пагранічнікі аформілі больш за 630 замежных грамадзян. Лідарамі сярод гасцей з'яўляюцца грамадзяне Польшчы - з гэтай краіны прыехала звыш 210 чалавек. Больш за 80 балельшчыкаў - з Літвы, прыкладна столькі ж з Латвіі. Грамадзян Германіі сярод гасцей Гульняў пакуль што каля 70, грамадзян Францыі - 32 чалавекі, - расказалі ў Дзяржпагранкамітэце. - Таксама беларускую граніцу перасеклі 475 акрэдытаваных удзельнікаў Гульняў. Лідарамі з'яўляюцца прадстаўнікі Вялікабрытаніі - 69 чалавек і Германіі - 37 чалавек".

Удзельнікі і госці ІІ Еўрапейскіх гульняў у пунктах пропуску афармляюцца ў прыярытэтным парадку па асобных каналах, абазначаных лагатыпам спаборніцтваў.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і больш як у 300 пунктах продажу ва ўсіх абласных і вялікіх раённых цэнтрах краіны. Купіць білеты можна і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для зваротнай сувязі, і адправіць па факсе 8-017-392-67-70 або электроннай пошце minsk2019@ticketpro.by.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс