Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

5 Кст 2017

Больш як 1,5 тыс. заявак пададзена на рэгістрацыю валанцёраў на II Еўрапейскія гульні

Больш як 1,5 тыс. заявак пададзена на рэгістрацыю валанцёраў на II Еўрапейскія гульні

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,5 тыс. заявак пададзена на рэгістрацыю валанцёраў на II Еўрапейскія гульні ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала менеджар па рабоце з валанцёрамі, культурнымі і адукацыйнымі праграмамі фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019" Надзея Ельсукова.

"Дырэкцыя прыняла ўжо больш як 1,5 тыс. заявак ад жадаючых стаць валанцёрамі Еўрагульняў-2019. Вядома, большасць з іх складаюць студэнты і навучэнцы беларускіх навучальных устаноў. Нашы валанцёры стануць асноўнымі памочнікамі ў ходзе Еўрагульняў. Таксама мы атрымалі заяўкі з іншых краін. Вельмі актыўна запаўняюць анкеты расіяне, ёсць і вопытныя валанцёры, са стажам, напрыклад, з Вялікабрытаніі, Румыніі. Зарэгістраваўся і адзін чалавек з Сінгапура. Асноўныя патрабаванні да будучых валанцёраў добра вядомы: камунікабельнасць, веданне англійскай мовы. Плануем прыцягнуць каля 6 тыс. валанцёраў у час II Еўрапейскіх гульняў. Яны будуць задзейнічаны ў 20 напрамках: у тым ліку работа са СМІ, допінг-кантроль і медыцынскае абслугоўванне, дапамога ў размяшчэнні гасцей і спартсменаў Еўрагульняў", - расказала Надзея Ельсукова.

Падаць заяўку і зарэгістравацца, каб стаць валанцёрам, можна на сайце http://www.minsk2019.by/. Як паведамлялася, агульная колькасць удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, складзе больш за 11 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі