Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

12 Врс 2017

Белтэлерадыёкампанія разглядае заяўкі вяшчальнікаў на II Еўрагульні-2019

Белтэлерадыёкампанія разглядае заяўкі вяшчальнікаў на II Еўрагульні-2019

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія разглядае заяўкі на права трансляцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску ў 2019 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Свае заяўкі прыслалі ўжо некалькі кампаній з сусветным імем, якія маюць вопыт трансляцыі І Еўрапейскіх гульняў у Баку, а таксама некалькіх Алімпіяд.

Паводле слоў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі, да Еўрагульняў-2019 медыяхолдынг павінен набыць новую якасную тэхніку, што станоўча паўплывае на тэлетрансляцыі і дасць магчымасць перадаваць сігнал у самай лепшай якасці.

У праграму Еўрагульняў, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, увайшлі 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол.

Атлеты разыграюць 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах. На мінулых Гульнях у Азербайджане ў медальным заліку Беларусь заняла сёмае месца і заваявала 43 узнагароды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі