Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Чэр 2019

Беларусы Артур Белякоў і Вольга Мельнік перамаглі ў акрабатыцы на ІІ Еўрапейскіх гульнях

Беларусы Артур Белякоў і Вольга Мельнік перамаглі ў акрабатыцы на ІІ Еўрапейскіх гульнях

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Артур Белякоў і Вольга Мельнік перамаглі ў акрабатыцы ў балансавых практыкаваннях сярод змешаных пар на II Еўрапейскіх гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю праграму яны выконвалі ў ліку апошніх удзельнікаў і ўдастоіліся ад арбітраў 29,490 бала. На другім радку падагульняючага пратакола размясціліся расіяне Вікторыя Аксёнава і Кірыл Старцаў - 29,230, бронза ў Абдулы Аль-Машайхі і Гурбанлі Рухідзіл з Азербайджана (28,160).

У "Мінск-Арэне" ў дынамічных практыкаваннях беларускія спартсмены сёння заваявалі таксама бронзавую ўзнагароду.

Спаборніцтвы ў акрабатыцы на II Еўрапейскіх гульнях прадоўжацца 23 чэрвеня. Атлеты ў мнагабор'і разыграюць медалі сярод жанчын і ў змешаных парах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі