VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Чэр 2019

Беларускія спартсмены заваявалі 14 медалёў на ІІ Еўрапейскіх гульнях

Беларускія спартсмены заваявалі 14 медалёў на ІІ Еўрапейскіх гульнях
Першы залаты медаль беларусам прынеслі акрабаткі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены зборнай Беларусі сёння заваявалі 14 медалёў на II Еўрапейскіх гульнях, з якіх 4 вышэйшай пробы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы залаты медаль беларусам прынеслі акрабаткі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч, якія сталі чэмпіёнкамі ў групавых балансавых практыкаваннях. Пазней яны яшчэ раз падняліся на п'едэстал гонару, узяўшы бронзу ў дынамічных практыкаваннях. Яшчэ адно золата здабылі Артур Белякоў і Вольга Мельнік, якія занялі першае месца ў спаборніцтвах змешаных пар у балансавых практыкаваннях. Акрамя таго, у іх яшчэ бронза ў дынамічных практыкаваннях.

Беларусы сабралі нядрэнны медальны ўраджай у першы дзень спаборніцтваў па самба. Першае золата самбістам  прынёс Аляксандр Кокша, а затым яго поспех паўтарыла Анжэла Жылінская. Серабро ў актыве Настассі Архіпавай. Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі Анфіса Капаева, Таццяна Мацко, Уладзіслаў Бурдзь, ​​Цімафей Емяльянаў.

Беларускі Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская сталі ўладальніцамі серабра ў камандным першынстве па стральбе з класічнага лука.

Вельмі вопытная веласіпедыстка Таццяна Шаракова фінішным спуртам змагла заваяваць бронзу ў групавой шашэйнай гонцы.

У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы беларуска Кацярына Галкіна заняла 3-е месца ў індывідуальным мнагабор'і.

Больш медалёў толькі ў лідара заліку зборнай Расіі - 18 (9 залатых, 5 сярэбраных, 4 бронзавыя). Усяго на п'едэстал гонару сёння падымаліся прадстаўнікі 24 каманд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход