Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

28 Jun 2019

Беларускія спартсмены 28 чэрвеня заваявалі 4 медалі II Еўрапейскіх гульняў, два з іх залатыя

Беларускія спартсмены 28 чэрвеня заваявалі 4 медалі II Еўрапейскіх гульняў, два з іх залатыя
Ірына Курачкіна

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты 28 чэрвеня сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод II Еўрапейскіх гульняў, дзве з якіх залатыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве ўзнагароды вышэйшай пробы здабылі майстры жаночай барацьбы ў мінскім Палацы спорту. Спачатку ўладальніцай золата стала Ірына Курачкіна, якая выйграла спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 57 кг, а затым свой высокі клас пацвердзіла Васіліса Марзалюк, якая перамагла ў вагавой катэгорыі да 76 кг. Яна паўтарыла свой поспех чатырохгадовай даўнасці на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.

На галоўнай арэне мінскіх гульняў стадыёне "Дынама" ў фінале лёгкаатлетычнага турніру зборная Беларусі ўзяла серабро, уступіўшы толькі камандзе Украіны.

Пад купалам веладрома "Мінск-Арэны" беларуская спартсменка Ганна Церах стала ўладальніцай бронзавага медаля ў скрэтчы.

Пасля 8 дзён спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў у скарбонцы зборнай Беларусі 59 узнагарод (21 залатая, 14 сярэбраных, 24 бронзавыя). Беларусы знаходзяцца на другім месцы ў агульнакамандным медальным заліку. Наперадзе зборная Расіі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі