Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Чэр 2019

Беларуская самбістка Вера Гарэлікава выйграла турнір II Еўрапейскіх гульняў

Беларуская самбістка Вера Гарэлікава выйграла турнір II Еўрапейскіх гульняў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Вера Гарэлікава (вагавая катэгорыя - 60 кг) стала першай на турніры па самба II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска атрымала перамогу болевым прыёмам на руку над Сабінай Арцямчук з Малдовы.

"Я толькі перайшла ў дарослую барацьбу,  перамога на такіх прэстыжных спаборніцтвах для мяне - шчасце. Удалося выйграць дзякуючы дакладнаму выкананню ўстановак трэнера. Тым не менш самай цяжкай схваткай атрымаўся паўфінал супраць тытулаванай расіянкі", - сказала Вера Гарэлікава. Яна дадала, што падтрымка трыбун і блізкіх людзей вельмі дапамагала ў барацьбе.

На турніры па самба II Еўрапейскіх гульняў за 18 камплектаў узнагарод спаборнічаюць 144 атлеты. Спаборніцтвы завершацца сёння ў мінскім Палацы спорту.

Лукашэнка павіншаваў Веру Гарэлікаву з перамогай на турніры па самба II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па самба Веру Гарэлікаву з перамогай на турніры II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Віншую цябе з першым вялікім поспехам на такім значным турніры, як Еўрапейскія гульні, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы працавітасці, дысцыплінаванасці, волі да перамогі ты не толькі змагла ўвайсці ў фінал, але і не пакінула ніводнага шанцу на поспех сваёй саперніцы, завяршыўшы галоўны паядынак датэрмінова".

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў Веры Гарэлікавай словы ўдзячнасці за майстэрства і сапраўдны спартыўны характар, а таксама пажадаў ёй моцнага здароўя, поспеху і заваявання новых вяршынь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі