У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

24 Чэр 2019

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала золата II Еўрапейскіх гульняў

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала золата II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Марына Слуцкая (вагавая катэгорыя - больш за 78 кг) заваявала залатую ўзнагароду на турніры па дзюдо II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку Марына Слуцкая змагалася супраць спартсменкі з Босніі і Герцагавіны Ларысы Чэрыч. Беларуска спрабавала ўзяць захоп першай і правесці кідок, але ў асноўны час ёй не ўдалося ажыццявіць задуманае. У дадатковым перыядзе Марына Слуцкая ўзяла верх над саперніцай.

У беларускіх мужчын найлепшы рэзультат паказаў Даніэл Мукетэ (100 кг), які стаў сёння пятым, прайграўшы схватку за трэцяе месца алімпійскаму чэмпіёну ў Рыа-дэ-Жанэйра французу Сірылю Марэ.

У "Чыжоўка-Арэне" атлеты разыгрывают 15 камплектаў узнагарод у дзюдо. Завершацца спаборніцтвы 25 чэрвеня.

25.06.2019 09:26

Лукашэнка павіншаваў Марыну Слуцкую з заваяваннем золата ІІ Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па дзюдо Марыну Слуцкую з заваяваннем залатога медаля на ІІ Еўрапейскіх гульнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дарагая Марына! Мы верылі ў цябе і цяпер шчаслівы бачыць на першай прыступцы п'едэстала гонару ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Гэта перамога - чарговае пацвярджэнне твайго майстэрства, стабільнасці і нацэленасці на высокі вынік", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменцы і ў далейшым гэтак жа ўпэўнена і горда адстойваць спартыўны гонар Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс