VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

25 Чэр 2019

Беларускі веласіпедыст Васіль Кірыенка выйграў гонку з раздзельным стартам на II Еўрапейскіх гульнях

Беларускі веласіпедыст Васіль Кірыенка выйграў гонку з раздзельным стартам на II Еўрапейскіх гульнях

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі веласіпедыст Васіль Кірыенка стаў чэмпіёнам II Еўрапейскіх гульняў, выйграўшы індывідуальную шашэйную гонку з раздзельным стартам. На гульнях у Баку-2015 ён таксама быў чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларус стартаваў у першай групе ўдзельнікаў і прайшоў дыстанцыю працягласцю 28,6 км за 33 мін. 03,34 сек. Пасля фінішу гонкі Васіль Кірыенка адзначыў, што даўно не выступаў на вялікіх турнірах і сённяшні медаль стаў добрым падарункам да дня нараджэння - 28 чэрвеня яму споўніцца 38 гадоў.

Другое месца сёння заняў партугалец Нэльсан Алівейра (33 мін. 31,82 сек.), бронза ў чэха Яна Барты (33 мін. 40,47 сек.). Яшчэ адзін беларускі велагоншчык Браніслаў Самойлаў заняў 15-е месца (35 мін. 25,84 сек.).

У сённяшняй жаночай індывідуальнай гонцы беларуска Алёна Амялюсік была блізкая да прызавой тройкі, але ў выніку апынулася на пятым месцы. Яе сяброўка па камандзе Таццяна Шаракова, якая заваявала бронзу ў групавой гонцы, сёння замкнула першую дзясятку.

Мужчынская гонка з раздзельным стартам завяршыла шашэйную праграму веласіпедыстаў на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску. У чацвер, 27 чэрвеня, веладром "Мінск-Арэны" прыме першыя старты трэкавых велагонак.

Лукашэнка павіншаваў веласіпедыста Васіля Кірыенку з золатам II Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Васіля Кірыенку з заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сёння на трасе ты праявіў цудоўныя маральна-валявыя якасці, тактычна ўмела правёў гонку і забяспечыў сабе камфортную перавагу над сапернікамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што гэтай перамозе садзейнічала і гарачая падтрымка тысяч балельшчыкаў на працягу ўсёй дыстанцыі. Прэзідэнт пажадаў Васілю Кірыенку моцнага здароўя і далейшых поспехаў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход