Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

30 Чэр 2019

Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў заваяваў серабро ІІ Еўрапейскіх гульняў

Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў заваяваў серабро ІІ Еўрапейскіх гульняў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў стаў сярэбраным прызёрам II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фінальны паядынак у вагавой катэгорыі да 91 кг супраць расійскага баксёра Мусліма Гаджымагамедава беларус правёў нядрэнна, але ў некаторых момантах сапернік быў дакладней і хутчэй. У выніку суддзі аддалі перавагу расіяніну - 5:0. За гэтым боем з трыбуны палаца спорту "Уручча" назіраў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які сёння прыбыў у Мінск.

На старце турніру Уладзіслаў Смяглікаў выйшаў пераможцам у схватках з фінам Крэнарам Аліу (5:0) і грузінам Нікаласам Бегадзэ (3:2), а ў паўфінальным баі здабыў вікторыю над атлетам з Вялікабрытаніі Чэвам Кларкам - 4:1.

Такім чынам, беларускія баксёры завяршылі турнір з дзвюма ўзнагародамі. Учора Дзмітрый Асанаў стаў уладальнікам золата ў вагавой катэгорыі да 60 кг, ён упэўнена перамог у вырашальным паядынку расійскага баксёра Габіла Мамедава.

У баксёрскім турніры II Еўрапейскіх гульняў прынялі ўдзел 316 баксёраў (мужчыны, жанчыны), якія на рынгу палаца спорту "Уручча" разыгралі 15 камплектаў медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі