У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

1 Ліп 2019

Беларусь спраўдзіла мару правесці Еўрапейскія гульні на самым высокім узроўні - Катулін

Беларусь спраўдзіла мару правесці Еўрапейскія гульні на самым высокім узроўні - Катулін

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі хацелі правесці II Еўрапейскія гульні на высокім узроўні і ў самай гасціннай атмасферы. І гэтыя мары спраўдзіліся, заявіў 30 чэрвеня журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Георгій Катулін адзначыў, што ў Беларусі, калі пачыналі падрыхтоўку Гульняў, паставілі перад сабой некалькі мэт. Адна з іх заключалася ў тым, каб арганізаваць мерапрыемства самага высокага ўзроўню, з самай гасціннай атмасферай. Яшчэ адна мэта была ў тым, каб адкрыць Беларусь для ўсяго свету. "Нашы мары спраўдзіліся, мы дасягнулі гэтых мэт", - сказаў ён.

"Уся краіна была натхнёна Гульнямі і спрабавала правесці іх як мага лепш", - дадаў Георгій Катулін. Ён выказаў удзячнасць валанцёрам, без чыёй дапамогі немагчыма было б правесці Гульні на такім высокім узроўні, і балельшчыкам, падтрымка якіх натхняла спартсменаў на лепшыя вынікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс