Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Чэр 2019

Акрабаткі Набокіна, Івончык і Сандовіч заваявалі першае золата беларусаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях

Акрабаткі Набокіна, Івончык і Сандовіч заваявалі першае золата беларусаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч заваявалі залаты медаль у балансавых практыкаваннях на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За выкананне сваёй праграмы трыа атрымала ад суддзяў 29,520 бала. Другое месца занялі прадстаўніцы Бельгіі Талія дэ Троер, Брыт Вандэрдонкт і Шарлот ван Роен - 29,320 бала. Бронзавымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульнях у балансавых практыкаваннях сталі прадстаўніцы Партугаліі.

Залаты медаль дзяўчат стаў першым у скарбонцы зборнай Беларусі на дамашнім мультыспартыўным форуме.

На I Еўрапейскіх гульнях у Баку ў 2015 годзе беларускі, крыху ў іншым складзе, занялі ў гэтым відзе праграмы трэцяе месца. Яны таксама з'яўляюцца віцэ-чэмпіёнамі свету 2018 года ў Антверпене ў акрабатыцы.

Лукашэнка павіншаваў акрабатак з заваяваннем першага для Беларусі золата ІІ Еўрапейскіх гульняў

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па спартыўнай акрабатыцы Вераніку Набокіну, Юлію Івончык і Карыну Сандовіч з заваяваннем першага для Беларусі залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякую за моцныя і незабыўныя эмоцыі, падораныя гэтай прыгожай і ўпэўненай перамогай. Першыя поспехі нашых спартсменаў, і асабліва ваша золата, - цудоўны падарунак для ўсіх беларусаў і яркі пачатак Еўрапейскіх гульняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменкам і ўсяму трэнерскаму штабу моцнага здароўя і новых дасягненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі