У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

3 Кст 2018

Стаць удзельнікамі конкурсу на стварэнне сімвала Года малой радзімы могуць усе жадаючыя

Стаць удзельнікамі конкурсу на стварэнне сімвала Года малой радзімы могуць усе жадаючыя

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыняць удзел у рэспубліканскім творчым конкурсе на стварэнне сімвала Года малой радзімы могуць усе жадаючыя, незалежна ад месца пражывання, прафесійнага статусу і ўзросту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі.

"Творчае спаборніцтва з'яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў, свае прапановы могуць прадставіць і фізічныя, і юрыдычныя асобы, і аўтарскія калектывы як Беларусі, так і іншых краін", - адзначылі ў ведамстве.

Матэрыялы на конкурс - а гэта каляровая карцінка ў электронным выглядзе і раздрукаваная на лісце фармату А3, а таксама тлумачальная запіска, якая раскрывае аўтарскую ідэю - трэба падаць па 15 кастрычніка па адрасе: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, каб.304. У пакет дакументаў таксама ўключаецца заяўка на ўдзел у конкурсе.

Журы разгледзіць прапановы не пазней за 1 лістапада. Конкурсныя матэрыялы будуць падавацца пад лічбавымі кодамі. Крытэрыі іх ацэнкі: адпаведнасць умовам конкурсу, высокі прафесійны і мастацкі ўзровень, выкарыстанне арыгінальнага рашэння, стварэнне найбольш выразнага вобраза.

Пераможцу прысуджваецца прэмія ў памеры 50 базавых велічынь (1 БВ - Br24,5).

Палажэнне аб рэспубліканскім творчым конкурсе на стварэнне сімвала Года малой радзімы апублікавана на сайце Міністэрства культуры ў раздзеле "Конкурсы і мерапрыемствы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс