Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

20 Сак 2018

Мінадукацыі: мерапрыемствы вясенніх канікулаў будуць прысвечаны Году малой радзімы

Мінадукацыі: мерапрыемствы вясенніх канікулаў будуць прысвечаны Году малой радзімы

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі рэкамендавала школам у час вясенніх канікулаў арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такія мерапрыемствы дадуць дзецям магчымасць лепш даведацца пра сваю малую радзіму. Фарміраванню паважлівага стаўлення да яе таксама будзе садзейнічаць вывучэнне роднага краю і сустрэчы са знакамітымі землякамі", - адзначыла Ларыса Емяльянчык.

У Беларусі каля 67,4 тыс. школьнікаў пройдуць аздараўленне ў час вясенніх канікулаў, якія будуць праходзіць 26-31 сакавіка. "Як правіла, гэта аздараўленчыя лагеры пры ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Яны арганізоўваюцца не ва ўсіх школах. Брэсцкая вобласць плануе на канікулах адкрыць 220 аздараўленчых лагераў. У Мінску іх будзе каля 180", - сказала прадстаўнік Мінадукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі