Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

20 Май 2019

Ларыса Грыбалёва запускае праект па падтрымцы юных талентаў у "Зорную краiну"

Ларыса Грыбалёва запускае праект па падтрымцы юных талентаў у

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спявачка Ларыса Грыбалёва запускае праект па падтрымцы таленавітых дзяцей "Зорная краiна", прысвечаны Году малой радзімы, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"У Год малой радзімы мне будзе прыемна ўнесці невялікі ўклад у развіццё юных талентаў Беларусі. За 25 гадоў творчай дзейнасці назбіралася вялікая колькасць любімых усімі песень, і я з задавальненнем імі падзялюся, - сказала Ларыса Грыбалёва. - Я пастаянна атрымліваю запрашэнні на сумесныя выступленні. Набыты вопыт і жаданне дапамагчы артыстам-пачаткоўцам сталі асновай у стварэнні такой творчай платформы, як "Зорная краiна". Канцэрты пройдуць па ўсёй краіне, а вынікам будзе зводны канцэрт у Мінску. Упэўнена, што ў нас атрымаецца запаліць новыя зорачкі нашай таленавітай краіны".

Праект пройдзе ў два туры: 1-ы - з 1 чэрвеня па 30 чэрвеня - прыём відэа-заявак, а 2-і - з 1 ліпеня па 15 ліпеня - галасаванне. Каб стаць канкурсантам, неабходна запісаць відэа нумара для харэаграфічных калектываў або кавер-версію на любую з песень Ларысы Грыбалёвай для вакалістаў з абавязковай паметкай "Хочам/Хачу выступіць на канцэрце Ларысы Грыбалёвай" і прадстаўленнем свайго калектыву і горада. Затым выкласці відэа ў "Аднакласніках" або "УКантакце" з хэштэгамі: #хочунаконцертларисыгрибалевой і #зорнаякраiна і прыслаць спасылку на відэа на электронны адрас арганізатара: zornayakraina@gmail.com. Усе заяўкі, пададзеныя ў тэрмін, будуць удзельнічаць у анлайн-апытанні. Удзел у праекце бясплатны.

Пераможных нумароў будзе ўсяго шэсць: тры нумары на думку інтэрнэт-карыстальнікаў, адзін нумар будзе вызначаны па найбольшай колькасці праглядаў відэа ў галасаванні за ўвесь перыяд і два нумары выбера сама артыстка разам з камандай экспертаў.

"Зорная краіна" пройдзе па ўсіх абласцях краіны. Фіналам стане вялікі падагульняючы гала-канцэрт лепшых нумароў у Мінску ў канцы 2019 года.

"Гэта будзе не проста канцэрт, а інтэрактыўная пляцоўка для творчых стасункаў, гэта магчымасць выступіць на адной сцэне лепшым артыстам кожнага рэгіёна, а таксама атрымаць каштоўныя парады, падтрымку, сфатаграфавацца з зоркай і ўзяць аўтограф", - адзначылі арганізатары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс