У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

13 Сак 2018

Касманаўт Алег Навіцкі сустрэўся ў курсантамі Ваеннай акадэміі і наведаў сваю малую радзіму

Касманаўт Алег Навіцкі сустрэўся ў курсантамі Ваеннай акадэміі і наведаў сваю малую радзіму

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджэнец Беларусі, касманаўт Алег Навіцкі ў Год малой радзімы наведаў родныя мясціны - горад Чэрвень Мінскай вобласці, таксама ён сустрэўся з курсантамі Ваеннай акадэміі і юнымі сувораўцамі. Аб гэтым паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА.

Курсанты Ваеннай акадэміі да сустрэчы з касманаўтам падрыхтавалі мноства пытанняў. Іх цікавілі касмічныя традыцыі, адчуванні ад нагрузак на МКС, ці вернецца Алег Навіцкі за штурвал самалёта. Акрамя таго, Герой Расіі расказаў пра сваё дзяцінства ў Беларусі, вучобу ў школе.

Касманаўт таксама адказаў на пытанні выхаванцаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску