У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

15 Стд 2020

БСЖ асаблівую ўвагу ўдзяляе духоўнасці, культуры і развіццю роднага краю - Шчоткіна

БСЖ асаблівую ўвагу ўдзяляе духоўнасці, культуры і развіццю роднага краю - Шчоткіна
Мар'яна Шчоткіна (у цэнтры)

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын у Год малой радзімы асаблівую ўвагу ўдзяляе духоўнасці, культуры, а таксама развіццю і працвітанню роднага краю. Аб гэтым сказала старшыня Беларускага саюза жанчын, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна на цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў першага рэспубліканскага агляду-конкурсу грамадзянска-патрыятычных праектаў раённых (гарадскіх) і пярвічных арганізацый БСЖ "Лепшы праект - 2019", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла, што ад актыўнасці, ініцыятыўнасці, крэатыўнасці жанчын на месцах залежыць агульны рэзультат дзейнасці грамадскага аб'яднання. "Мы ідзём у будучае, захоўваючы традыцыі. Беларусь - наш дом, і Беларускі саюз жанчын - за ўтульны дом, камфортную краіну, мірную планету", - адзначыла яна.

Старшыня БСЖ лічыць важным, што агляд-конкурс "Лепшы праект-2019" праводзіцца менавіта ў Год малой радзімы. Ён накіраваны на актывізацыю дзейнасці раённых (гарадскіх) і пярвічных арганізацыЙ, абмен вопытам і перадавымі напрацоўкамі, а таксама развіццё грамадзянскай ініцыятывы, прыцягненне ўвагі грамадскасці да дзейнасці структурных арганізацый Беларускага саюза жанчын.

Конкурс праводзіўся з 1 студзеня па 1 кастрычніка 2019 года. Для ўдзелу ў ім былі прадстаўлены праекты 49 арганізацый: 13 раённых (гарадскіх) і 36 пярвічных, уключаючы пярвічныя арганізацыі аб'яднаных арганізацый, па наступных намінацыях: "Духоўнасць. Культура. Здаровы лад жыцця", "Хваля памяці. Сімвалы малой радзімы", "За мір, міжнароднае супрацоўніцтва і
дружбу", "Трэці ўзрост", "За чысты дом, чыстую краіну, чыстую планету".

"Наватарства і крэатыў, а таксама практычная важнасць для гэтага рэгіёна ў плане развіцця сваёй малой радзімы, сацыяльнай і культурнай сферы, захавання гістарычнай памяці - усё гэта ўлічвалася пры ацэнцы. Многія з прадстаўленых праектаў апрабавалі, некаторыя ўкараняюцца", - расказала Мар'яна Шчоткіна.

Пераможцамі рэспубліканскага агляду-конкурсу сталі 18 арганізацый, 21 раённая і пярвічная арганізацыя адзначаны дыпломамі лаўрэата конкурсу. Сярод пераможцаў Салігорская, Валожынская раённыя арганізацыі БСЖ, Пінская, Гродзенская, Віцебская гарадскія арганізацыі, Ленінская раённая арганізацыя Мінска. Акрамя таго, лепшымі названы пярвічныя арганізацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з Калінкавіч, Рэспубліканскага клінічнага шпіталя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М.Машэрава, цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Віцебска, бібліятэчнай сеткі Крычаўскага раёна, рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк", Спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасці ў навучанні) г.Магілёва, пракуратуры Магілёўскай вобласці, Пятрэвіцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа з Навагрудскага раёна, гімназіі нумар 3 імя А.С.Пушкіна з Віцебска, Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Палаца дзяцей і моладзі "Золак" Заводскага раёна Мінска, а таксама аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жодзінскага гарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс