4 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з 45-годдзем адкрыцця гэтай дзяржаўнай установы і 60-годдзем Музея абароны Брэсцкай крэпасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Подзвіг абаронцаў цытадэлі над Бугам назаўсёды ўвайшоў у гісторыю як прыклад стойкасці савецкіх людзей, іх любові да Радзімы і няскоранасці перад захопнікамі, а воіны Брэсцкага гарнізона сталі сімвалам высокага гераізму, самаадданасці і мужнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Менавіта яны, прыняўшы на сябе першы ўдар ворагаў, даказалі, што наш народ ніколі не схіліцца перад фашыстамі".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што супрацоўнікі аднаго з буйнейшых музеяў Беларусі знаёмяць людзей розных краін і пакаленняў з драматычнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны, робяць вялікую і пачэсную справу па патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні яе светапогляду і маральных якасцей.