У музеі народнай творчасці "Бездзежскі фартушок" узнавілі тэхніку пляцення ўнікальнага вясельнага вянка
У музеі народнай творчасці "Бездзежскі фартушок", які працуе ў Драгічынскім раёне, узнавілі страчаную тэхніку пляцення ўнікальнага вясельнага вянка – "павы". Такі вянок існаваў толькі ў гэтай мясцовасці ў 20-30-х гадах ХХ стагоддзя. Як рабіць "паву", супрацоўнікі музея распытвалі пажылых жанчын, збіралі ўсё па макулінках, адточвалі майстэрства пляцення. Акрамя таго, у музеі праводзяць аўтэнтычны абрад упрыгожвання нявесты.