Мемарыял "Курган Славы" абноўлены да 80-годдзя Вялікай Перамогі
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі знакаміты мемарыял "Курган Славы", які ствараўся яшчэ ў савецкі час пры ўдзеле многіх людзей з усёй вялікай краіны, значна абноўлены. Да 9 мая поўнасцю завершыцца рэканструкцыя, пашырыцца калекцыя ваеннай тэхнікі. А ў рамках рэспубліканскага суботніка-2025 тут заклалі новы аб'ект. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, віцэ-прэм'еры і Апарат Савета Міністраў, кіраўніцтва і прадстаўнікі арганізацый Мінскай вобласці высадзілі на тэрыторыі каля мемарыяла больш як 20 радоў дрэў розных парод. Такім чынам побач з комплексам створаны арбарэтум - аналаг дэндрарыю, які ў будучыні паслужыць навуковым і адукацыйным мэтам. Усяго тут з'явіцца 360 дрэў і 82 кусты.