Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам са студэнтамі высадзіў алею з 80 дубоў у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рэспубліканскага суботніка 12 красавіка 2025 г. наведаў пляцоўку будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парку Народнага адзінства ў Мінску. На месцы будаўніцтва Аляксандр Лукашэнка заклаў капсулу з пасланнем будучым пакаленням у камень. Пасля чаго Прэзідэнт разам з брыгадамі студэнцкай моладзі высадзіў алею з 80 саджанцаў чырваналістага дуба, якія сімвалізуюць 80 юбілейных гадоў, што мінулі з Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.