22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка плануе пачаць новы тэнісны сезон у 2018 годзе ў новазеландскім Оклендзе. Адпаведная інфармацыя размешчана ў звароце спартсменкі да балельшчыкаў на яе старонках у сацсетках, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Хачу паведаміць, што вельмі рада пачаць выступленне ў сезоне-2018 у Оклендзе. Некалькі гадоў таму выступала тут і з нецярпеннем чакаю вяртання. Новая Зеландыя - цудоўная краіна. Турнір у Оклендзе выкарыстаю як этап падрыхтоўкі да адкрытага чэмпіянату Аўстраліі", - расказала Вікторыя Азаранка.
Вядучая беларуская тэнісістка не выступае на афіцыйных турнірах з ліпеня бягучага года. Праблемы ўзніклі з-за судовай справы з бацькам яе дзіцяці аб месцы пражывання хлопчыка.
Вікторыя Азаранка двойчы перамагала
на Australian Open у 2012 і 2013 гадах.