26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіць прэм'еру спектакля-канцэрта "Другая сусветная". Аб гэтым паведаміла сёння на калегіі Міністэрства культуры Беларусі першы намеснік міністра Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Многія тэатры рыхтуюць пастаноўкі да юбілейнай даты - 70-годдзя Вялікай Перамогі, адзначыла першы намеснік міністра культуры. Так, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага працуюць над тэатральна-канцэртнай праграмай "Поле памяці", а Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Беларусі выступіць са святочным канцэртам, тэатр-студыя кінаакцёра кінастудыі "Беларусьфільм" пакажа канцэртную праграму "На вайне як на вайне" і г.д.
За 2013-2014 гады і студзень-люты бягучага года адбылося больш за 2 тыс. 400 культурных мерапрыемстваў у тэатральна-відовішчных установах, у тым ліку 78 новых тэатральных пастановак, паказана каля 360 спектакляў патрыятычнай тэматыкі, канцэртныя арганізацыі падрыхтавалі больш за 220 канцэртных праграм, дадала Ірына Дрыга.