Официальный сайт Республики Беларусь
Новости
Календарь событий в Беларуси
Достопримечательности Беларуси
Всемирное наследие ЮНЕСКО в Беларуси
Белорусские санатории и курорты
Сувениры из Беларуси
| Главная | Новости | Фото | Приём на высшем уровне: участники детского "Евровидения"-2018 побывали во Дворце Независимости и пообщались с Президентом Беларуси

Приём на высшем уровне: участники детского "Евровидения"-2018 побывали во Дворце Независимости и пообщались с Президентом Беларуси

Приём на высшем уровне: участники детского
20 нояб. 2018

Наведаць адно з самых статусных месцаў Мінска, прагуляцца па залах і кабінетах рабочай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, а галоўнае – асабіста атрымаць пажаданні ад Прэзідэнта Беларусі змаглі ўдзельнікі дзіцячага "Еўрабачання"-2018. Ужо на заўтра пасля цырымоніі адкрыцця конкурсу і яскравага дэфіле па чырвонай дарожцы яны прыехалі ў Палац Незалежнасці.

На працягу ўсяго Еўратыдня ў насычаным раскладзе ўдзельнікаў – дзясяткі мерапрыемстваў, інтэрв'ю і, вядома, шматгадзінныя рэпетыцыі да галоўнага шоу, якое адбудзецца 25 лістапада ў "Мінск-Арэне". Прыемным падарункам юным выканаўцам, прадстаўнікам дэлегацый і арганізатарам стала запрашэнне ў Палац Незалежнасці, адкуль разлятаюцца ключавыя навіны палітычнага жыцця Беларусі.

Госці з 20 краін з цікавасцю слухалі расказ пра Палац і знакавыя падзеі яго гісторыі, размаўлялі, фатаграфаваліся, дзяліліся ўражаннямі. А кульмінацыяй стала сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які асабіста прывітаў і цёпла паразмаўляў з юнымі выканаўцамі. Дарэчы, сярод іх былі прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні" розных гадоў, у тым ліку Ксенія Сітнік, Вольга Сацюк і Лідзія Заблоцкая.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў тое, што кожны з удзельнікаў, які прайшоў вельмі складаны адбор у сваёй краіне, пераможца ўжо. І нагадаў ім: Беларусь вызначаецца сваёй сумленнасцю і справядлівасцю, таму тут "пераможа толькі мацнейшы". Удзельнікі конкурсу выканалі песню цяперашняга дзіцячага "Еўрабачання" "LightUp!" ("Запальвай!"), а таксама ўручылі кіраўніку дзяржавы сімвалічны аналаг галоўнага прыза конкурсу – шкляны мікрафон.

Пра візіт у Палац Незалежнасці незвычайных гасцей і іх сустрэчу з Прэзідэнтам – у спецыяльным рэпартажы!

Александр Лукашенко встретился с участниками детского "Евровидения"-2018
Александр Лукашенко встретился с участниками детского "Евровидения"-2018
Приём на высшем уровне: участники детского "Евровидения"-2018 побывали во Дворце Независимости и пообщались с Президентом Беларуси
Александр Лукашенко и участники детского "Евровидения"-2018
Предыдущая       [1..6]    6 7