Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Беларуска-кітайскае СЗАТ "БЕЛДЖЫ"

3
Беларуска-кітайскае СЗАТ
Беларуска-кітайскае СЗАТ "БЕЛДЖЫ", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, было створана ў 2011 годзе. Па стане на 2019 г. акцыянерамі "БЕЛДЖЫ" з'яўляюцца ААТ "БЕЛАЗ" (58,162%), Zhejang Jirun Automobile Co. Ltd. (36,092%), СЗАТ "Саюзаўтатэхналогіі" (3,254%) і CITIC International Investment Limited (2,492%). У лістападзе 2017 года быў запушчаны новы завод дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла. Вытворчая магутнасць складае да 60 тыс. аўтамабіляў на год з магчымасцю далейшага павелічэння вытворчых магутнасцей.