Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Калядныя гулянні ў вёсцы Закальное (Любанскі раён)

2
Калядныя гулянні ў вёсцы Закальное (Любанскі раён)
Традыцыйна ў беларускіх вёсках калядуюць напярэдадні Старога Новага года. Па звычаі героі калядак – каза і яе світа – ходзяць па вёсцы, заходзяць у дамы, спяваюць калядныя песні, жадаюць здароўя і дабрабыту гаспадарам у новым годзе. За пажаданні гаспадары шчодра частуюць калядоўшчыкаў.