Адкрыццё Музея Славы Магілёўшчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 ліпеня 2025 г. прыняў удзел у адкрыцці Музея Славы Магілёўшчыны. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з экспазіцыяй музея, сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзі Магілёва і Магілёўскага раёна. Музей размешчаны побач з легендарным Буйніцкім полем, дзе праходзілі самыя бязлітасныя абарончыя баі на подступах да абласнога цэнтра. У афармленні экспазіцыі, размешчанай на двух паверхах будынка музея, створанага ў выглядзе ордэна Айчыннай вайны, выкарыстаны самыя сучасныя тэхналогіі. Музей Славы Магілёўшчыны адлюстроўвае не толькі ваеннае мінулае, але і гісторыю ўсяго рэгіёна, а таксама асноўныя этапы яго развіцця і дасягненні.