Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Капсула з попелам "Трасцянца" закладзена ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх святых (2016)

5
Капсула з попелам
Капсула з зямлёй і попелам з лагера смерці "Трасцянец" закладзена 18 сакавіка 2016 г. у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Цырымонія была прымеркавана да міжнароднай акцыі памяці ахвяр лагера смерці "Трасцянец". Малітвы над капсулай прачыталі Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Іўдзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Рыгор Хайтовіч, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч, пастар Евангелічнай царквы Германіі Манфрэд Цабель.